Палацца Карыньяна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палацца Карыньяна (італ.: Palazzo Carignano) — турынская рэзідэнцыя карыньянскай галіны Савойскага дому. Палац, вядомы сваім пышным увагнута-выпуклым фасадам у духу Бараміні, быў пабудаваны ў 1679 годзе па праекце святара Гварына Гварыні. Мудрагеліста выгнутая парадная лесвіца і падвойны купал над галоўнай залай належаць да ліку найбольш адважных канструктыўных рашэнняў італьянскага барока. У 1820 годзе ў палацы нарадзіўся першы кароль Італіі — Віктар Эмануіл II; у памяць пра гэту падзею ў палацы з 1938 г. размяшчаецца музей Рысарджымента.
У ліку іншых рэзідэнцый Савойскага дому палацца Карыньяна знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.
Remove ads
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads