Палац Стокле

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Стоклеmap
Remove ads

Палац Стокле (Palais Stoclet) — брусельскі асабняк банкіра Адольфа Стокле (1871—1949), пабудаваны для яго ў 1905—11 гг. па праекце аднаго з самых радыкальных прадстаўнікоў венскага сецэсіёна, Ё. Хофмана. У гісторыю еўрапейскай архітэктуры ўвайшоў як своеасаблівы водападзел паміж мадэрнам і мадэрнізмам.

Хуткія факты Палац Стокле, Краіна ...

Ва ўмовах поўнай творчай свабоды — заказчык не абмяжоўваў архітэктара ў ідэях і сродках — Хофман наблізіўся да стварэння «татальнага твора мастацтва» (Gesamtkunstwerk). Садок вакол асабняка быў таксама разбіты і аформлены па праекце Хофмана. Будынак і дагэтуль упрыгожаны творамі супрацоўнікаў Венскіх майстэрняў — Клімта, Мозера і Мецнера.

У доме, інтэр’еры якога захоўваюць першапачатковыя аздабленне і мэбляванне, у розныя гады бывалі Както, Дзягілеў, Стравінскі. Ён знаходзіцца ва ўласнасці нашчадкаў Стокле і закрыты для турыстаў. Да 2002 года ў ім пражывала ятроўка Адольфа Стокле. У 2009 годзе дом Стокле ўвайшоў у лік помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Remove ads

Пано Клімта ў сталовай

Хуткія факты

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28563569'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4580425'></a>
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads