Палеагеаграфія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Палеагеагра́фія[1] — навука пра заканамернасці развіцця геаграфічнай абалонкі Зямлі і гісторыю ўзаемадзеяння прыроды і чалавека.

Метады даследаванняў базіруюцца пераважна на вывучэнні старажытнага рэльефу, умоў залягання горных парод, фацыяльным аналізе ўзроставых тоўшч, вывучэнні рэшткаў кор выветрывання, выкапнёвых глеб, мярзлотных фармацый, рэшткаў флоры, фаўны, археалагічных помнікаў. Уключае палеагеамарфалогію, палеакліматалогію, палеабіягеаграфію. На аснове палеагеаграфічных даследаванняў складаюцца прагнозныя карты для планавання і правядзення пошукавых работ на паліва, нярудную сыравіну, будаўнічыя матэрыялы.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads