Палігнат (вазапісец)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палі́гнат (стар.-грэч.: Πολύγνωτος) — старажытнагрэчаскі вазапісец з Афін, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў чырвонафігурнага вазапісу эпохі высокай класікі
Remove ads
Біяграфія
Лічыцца вучнем ананімнага вазапісца Ніябіда, які спецыялізаваўся на манументальных вазах, таксама знаходзіўся пад уплывам стылю мастака Палігната з вострава Тасас. Некаторыя даследчыкі лічаць, што захапляючыся талентам мастака Палігната, гэты вазапісец падпісваў свае працы яго імем.
Сярод прац Палігната галоўным чынам вазы вялікіх габарытаў — такія, як стамнас, кратары, гідрыі, амфары, сярод якіх ноланскія і пелікі. Акрамя гэтых прац існуюць дзве вазы, таксама падпісаныя імем Палігната, аднак яны належаць аўтарству іншых ананімных майстроў — вазапісца Льюіса і вазапісца Наўсікаа.
Remove ads
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads