Паліна Пятроўна Смолава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палі́на Смо́лава (нарадзілася 3 верасня 1980 года ў Мінску) — беларуская і расійская спявачка, прадстаўніца Беларусі на конкурсе Еўрабачанне-2006 з песняй Mum (Мама).
Remove ads
Біяграфія
Паліна Смолава нарадзілася 3 верасня 1980 года ў Мінску. Яе кар'ера пачалася з удзелу ў дзіцячых фальклорных калектывах. Паліна спявала ў дзіцячым фальклорным тэатры «Госціца», у ансамблі беларускай народнай песні «Жавараначкі». Спявачка скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, музычнае вучылішча імя Глінкі, аддзяленне сольнага народнага спеву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Была кіраўніцай дзіцячага ансамбля беларускай народнай песні «Цернічка». Артыстка Моладзевага тэатра эстрады, салістка аркестра ГУУС Мінгарвыканкама. Мае званне прапаршчыка.
Летам 2005 года Паліна Смолава заваявала Гран-пры на конкурсе маладых выканаўцаў міжнароднага фестываля «Славянскі базар 2005»
У 2006 брала актыўны ўдзел у агітацыйнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, выступаючы на канцэртах «За Беларусь!».
У ліпені 2007 займае чацвёртае месца на конкурсе «Новая волна» у Юрмале.
У 2008 і 2012 гадах становіцца фіналісткай расійскага адбора на Еўрабачанне.
З 2011 года Паліна Смолава пачынае самастойную дзейнасць, у тым ліку піша ўсе песні. Вынікам гэтай працы стаў чацвёрты ў яе дыскаграфіі і першы аўтарскі альбом «С чистого листа...» (2013).
Remove ads
Асабістае жыццё
У 2008 годзе пераязджае да мужа ў Маскву. Мае дачку Руслану.
Дасягненні і ўзнагароды
- Дыпламант і ўладальніца спецыяльнай прэміі Міжнароднага конкурсу «Мальвы - 2001» (Польшча)
- Лаўрэат Першага рэспубліканскага конкурсу беларускай народнай песні «Галасы радзiмы» (2002)
- Лаўрэатка Міжнароднага конкурсу песні ў Маскве (2002)
- Дыпламант Міжнароднага конкурсу патрыятычнай песні ў Санкт-Пецярбургу (2002)
- Уладальніца Першай прэміі на Міжнародным фестывалі «Галасы Еўропы» (2003)
- Уладальніца Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў «Славянскі базар» (2005)
У 2005 годзе атрымала ганаровае званне «Мінчанка года». Па выніках галасавання «Тэлепартацыі-2005» (Першай музычнай прэміі рэспублікі) Паліна Смолава названа «Экспрэсіяй года».
Выступ на Еўрабачанні
10 лютага 2006 года былі названыя імёны трох фіналістаў рэспуліканскага адборачнага туру міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2006». Імі сталі Паліна Смолава з песняй «Мама», Алена Грышанава з кампазіцыяй «You Can't Stop This Dance» і гурт «Лявоны» з песняй «Come back». Фінал беларускага туру «Еўрабачання-2006» прайшоў 24 лютага 2006 года. У гэты дзень журы вызначыла афіцыйнага прадстаўніка ад Беларусі на песенным форуме. На «Еўрабачанні-2006» выступіла Паліна Смолава. Песня, з якой яна выступала, была напісана спецыяльна для еўрапейскага конкурсу кампазітарам Сяргеем Сухамліным і паэтам Андрэем Касцюгавым. Суправаджаў выступ Паліны танцавальны балет Сяргея Епіхава. Конкурсныя строі для артысткі распрацаваў беларускі дызайнер Іван Айплатаў.
Смолава не прайшла ў фінал Еўрабачання, заняўшы 22 месца з 23.
Remove ads
Дыскаграфія
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads