Зялёная партыя Венгрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зялёная партыя Венгрыі (венг.: LMP – Magyarország Zöld Pártja) — венгерская палітычная партыя.
Кіраванне LMP ажыццяўляе калектыўнае кіраўніцтва з 13 чалавек.
LMP з’яўляецца назіральнікам у Еўрапейскай партыі зялёных.
Remove ads
Ідэалогія
Ідэалагічнай асновай партыйнай палітыкі з’яўляецца канцэпцыя ўстойлівага развіцця. Партыя падтрымлівае развіццё грамадзянскай супольнасці, абароны навакольнага асяроддзя і барацьбу з карупцыяй.
Гісторыя
Партыя заснавана 26 лютага 2009 года на базе некалькіх няўрадавых арганізацый. Да 2020 года мела назву «Палітыка можа быць іншай!» (венг.: Lehet Más a Politika!, LMP).
На выбарах у Еўрапарламент 2009 года партыя атрымала 2,61 % галасоў, а на парламенцкіх выбарах у Венгрыі ў красавіку 2010 года патрапіла ў парламент, атрымаўшы 16 мандатаў з 386: 5 мандатаў па тэрытарыяльных спісах і 11 — па нацыянальным спісе.
Па выніках парламенцкіх выбараў 2022 года партыя ў парламент Венгрыі не патрапіла.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads