Палітычная сістэма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паліты́чная сістэ́ма — гэта дынамічная сукупнасць інстытутаў, адносін і ідэй, звязаных з фарміраваннем і практычным ажыццяўленнем палітыкі, гэта значыць улады і кіравання грамадствам.
Функцыі палітычнай сістэмы:
- вызначэнне мэты ў развіцці грамадства;
- яднанне грамадства, яго інтэграцыя;
- рэгуляванне рэжыму сацыяльна-палітычнай дзейнасці ў грамадстве.
Асноўныя формы палітычнай сістэмы
Наступныя прыклады формаў палітычнай сістэмы ўключаюць як і ўзаемавыключныя формы (такія як манархія і рэспубліка), гэтак і тыя, якія могуць існаваць адначасова (напрыклад, дэмакратыя і сацыялізм).
- Анархізм
- Дэмакратыя
- Манархія. Гэта адна з найстарэйшых палітычных сістэм, якая развілася з племянной сістэмы з адзіным кіраўніком.
- Мерытакратыя
- Тэхнакратыя
- Рэспубліка. Першай у гісторыі рэспублікай была Індыя, у 6 стагоддзі да н. э.
- Султанат, ісламская палітычная сістэма, якая заснавана на прынцыпах манархіі і тэакратыі.
- Ісламская дэмакратыя, ісламская і дэмакратычная палітычная сістэма, заснаваная на тэакратыі (у якасці каркасу) і дэмакратыі (згодна з ісламскімі этычнымі нормамі). Канстытуцыя Ірана заснавана на гэтым прынцыпе.
- Тэакратыя
- Вэстмінстэрская сістэма
- Феадалізм
Remove ads
Палітычныя сістэмы ў антрапалогіі
Антрапалогія разглядае 4 віды палітычнай сістэмы, якія па два разбітыя на цэнтралізаваныя і нецэнтралізаваныя.[1]
Нецэнтралізаваныя:
Цэнтралізаваныя:
Зноскі
- Haviland, W.A. (2003). Anthropology: Tenth Edition. Wadsworth:Belmont, CA. ISBN 978-0-13-091836-9
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads