Памяць (мемарыяльны комплекс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мемарыяльны комплекс «Памяць» — мемарыяльны комплекс у Баранавічах.
Remove ads
Гісторыя
У 1941 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі на тэрыторыі турмы філіял Ляснянскага лагера смерці для савецкіх ваеннапалонных. Адначасова тут утрымлівалася да 20 тысяч чалавек. Найбольш здаровых і працаздольных адпраўлялі на работы ў Германію, астатніх знішчалі. На тэрыторыі лагера людзі знаходзіліся пад адкрытым небам; ад холаду, голаду, хвароб паміралі сотні вязняў, акрамя таго фашысты сістэматычна ўчынялі масавыя расстрэлы ваеннапалонных.
Remove ads
Апісанне
У 1964 годзе на месцы загубы ўстаноўлены помнік: каля бетоннай сцяны (2,6м) з жалезнымі кратамі фігура жанчыны ў жалобе (2,2 м); у падножжы — вянок памяці, на дошцы — радкі:
«Сучаснікі патомкі! Схіліце голавы! Тут спяць вечным сном тыя, хто не стаў на калені перад ворагам: 31 тысяча савецкіх грамадзян, расстраляных і замучаных фашысцкімі катамі ў 1941-44 г.г.»[1].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads