Паной

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паной
Remove ads

Пано́й (руск.: Поно́й[1][2]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Мурманскай вобласці, на Кольскім паўвостраве.

Хуткія факты Паной, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 426 км. Плошча вадазбору 15 500 км². Расход вады 175 м³/с (167 м³/с каля сяла Паной[1]). Аб’ём сцёку 5,365[3] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў заходняй частцы ўзвышша Кейвы. Працякае па Лавазёрскай тундры і ўпадае ў губу Папова Лахта Белага мора[3]. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, з перакатамі, разгаліноўваецца на рукавы і пратокі. У сярэднім цячэнні рэчышча Паноя ўмерана звілістае, цячэнне павольнае. У ніжнім цячэнні, ніжэй вусця ракі Калмак рака перасякае крышталічнае плато ў каньёне шырынёй 0,5—0,8[3] км. Рэчышча ў гэтай частцы ўмерана звілістае, з парогамі. Агульнае падзенне ракі складае 292[3] м. Жыўленне снегавое і дажджавое. Замярзае рака звычайна ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, на парожыстых участках — у снежні[3].

У басейне Паноя 7805[3] азёр агульнай плошчай 324[3] км². Азёрнасць вадазбору 2,1[3] %. Азёры ў басейне ракі: Шчучае, Ніжне-Каменскае, Мазгавое, Кальваньвозера, Верхне-Каменскае, Васільева, Вялікае Калакольнае і інш.[4]

У ракі 244[3] прытокі. Сярод іх: Кіевейка, Сахарная, Кукша (Кісенга), Ельрака, Пятчэма, Кінемур, Мухая, Кофта, Пача, Патманьга, Ача, Пурнач, і інш.[4]

У сярэднім цячэнні ракі размешчаны Панойскі заалагічны заказнік[5][6].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads