Панторма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Панторма
Remove ads

Панторма (сапраўднае імя Jacopo Carucci; 24 мая 1494, Панторма, цяпер прыгарад Эмполі — 2 студзеня 1557, г. Фларэнцыя) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік фларэнційскай школы  (укр.), адзін з заснавальнікаў маньерызму.

Хуткія факты Джакопа Панторма, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Творчасць

Thumb
Сустрэча Марыі і Елізаветы  (італ.). 1529. Царква Сан-Мікеле, Кармін’яна

У дзесяцігадовым узросце, страціўшы бацьку, Панторма адправіўся ў Фларэнцыю, дзе і правёў усё сваё жыццё. Ён вучыўся ў П'ера дзі Козіма  (руск.) і Андрэа дэль Сарта. У ранніх працах адбіваецца ўплыў Леанарда да Вінчы і Сарта (роспіс люнеты на віле Медычы ў Поджа-а-Каяна  (руск.)). Позні вялікі ўплыў на яго творчасць аказала знаёмства з гравюрамі Дзюрэра. Паступова Панторма адыходзіць ад традыцыі Рэнесансу. Значныя працы: «Хрыстос ва Эмаусе  (італ.)», 1525, Уфіцы, Фларэнцыя; «Мадонна са святым Іосіфам і Іаанам Хрысціцелем», Эрмітаж, Санкт-Пецярбург; «Сустрэча Марыі і Елізаветы  (італ.)», царква Сан-Мікеле  (італ.), Кармін’яна, 1528—1530.

Remove ads

«Зняцце з крыжа»

Адной з лепшых лічыцца «Зняцце з крыжа  (італ.)» (1528, Фларэнцыя, царква Санта-Фелічыта  (італ.)). У карціне адсутнічае выразнасць прасторавых адносін, фігуры набліжаны да пярэдняга плану. Адсутнасць цвёрдай апоры кампазіцыі стварае ўражанне няўстойлівасці, падкрэслівае драматызм і напружанасць аднаго з першых твораў маньерызму.

Галерэя

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q110250907'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2494649'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads