Пантэра (карная аперацыя)
карная аперацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аперацыя «Пантэра» № 32 (ням.: Unternehmen «Panther») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войскаў супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва Расонскага раёна ў жніўні 1942 года.
Аперацыя праводзілася 2 батальёнамі 201-й ахоўнай дывізіі з мэтай знішчэння расонскай групы савецкіх партызанскіх атрадаў. Аднак знішчыць або рассеяць партызан і ўстанавіць кантроль над тэрыторыяй раёна нямецкай акупацыйнай адміністрацыі не ўдалося. У месцы правядзення аперацыі карнікі расстралялі каля 100 мясцовых жыхароў, захапілі 475 галоў жывёлы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads