Папская акадэмія навук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Папская акадэмія навук (італ.: Pontificia accademia delle scienze) — акадэмія навук Ватыкана. Мэта Папскай акадэміі навук — даследаваць матэматычныя, фізічныя і натуральныя навукі і звязаныя з імі багаслоўскія пытанні.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана ў 1603 годзе ў Рыме пад назвай Academia dei Lincei (Акадэмія Рысяў — рысь была яе сімвалам).
Адноўлена ў 1847 годзе папам Піем IX як папская акадэмія; у 1870 годзе падзялілася на папскую акадэмію і Нацыянальную акадэмію Рысяў (найвышэйшая навуковая ўстанова Італіі).
У 1887 годзе пашырана папам Львом XIII, у 1922 годзе атрымала новы будынак — вілу Пія VI.
У 1936 годзе рэарганізавана і рэфармавана папам Піем XI і атрымала сучасную назву.
Remove ads
Праца акадэміі
Складаецца з 80 членаў — прадстаўнікоў матэматычных і прыродазнаўчых навук, якія рэкамендуюцца Саветам Акадэміі і выбіраюцца папам з ліку вучоных свету незалежна ад нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці. Штогод праводзіць тыдзень навуковых дыспутаў, вынікі якіх публікуюцца асобным выданнем.
Курыруецца непасрэдна папам.
Гл.таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат - Праметэй / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2001. - 560 с.: іл.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads