Папуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Папуша (польск.: Papusza, Шаблон:Lang-rom), у замужжы Браніслава Вайс (польск.: Bronisława Wajs) (17 жніўня 1908, Люблін — 8 лютага 1987, Інаўроцлаў) — цыганская класічная паэтэса. Узначаліла табар, які асеў пасля 1949 года ў Польшчы. Аўтар зборніка вершаў «Песні Папушы» (1956). Зборнік 25 разоў выдаваўся ў Польшчы; тамсама, у горадзе Гожаў-Велькапольскі, ёй пастаўлены помнік. Біяграфія Папушы легла ў аснову сюжэту спектакля «Цыганская муза», пастаўленага тэатрам «Раманс». Яе імем названа адна з прэмій цыганамоўнай літаратуры.
Remove ads
Біяграфія
Пра Папушу вядома, што яна сама навучылася грамаце, у малалецтве. З’яўлялася вязнем нацызму і грамадскім дзеячам. У 15 гадоў выйшла замуж за арфіста Дыяніса Вайса (пал. Dionizy Wajs), цыгана з таго ж роду, што і яе айчым.
Паводле інфармацыі Кенрыка і Паксона, 35 000 польскіх цыган з 50 000 былі забітыя на працягу вайны ў Польшчы. Фіцоўскі прыгадвае ў 1956, што цыганы, ратуючыся, кідалі ўсе рэчы, акрамя музычных інструментаў. Людзі з роду Вайс хаваліся ў валынскім лесе, на холадзе, галодныя і ахопленыя жахам. Гэтым падзеям прысвечаны самы доўгі верш Папушы.
Насамрэч Фіцоўскі сабраў толькі каля траціны вершаў Папушы, але гэта дастаткова ўнікальныя і моцныя творы мастацтва, у якіх адзначаюць пачуццё абсалютнай сумленнасці, чысціні, сапраўднасці «качавога жыцця на ўлонні прыроды».
З 1962 года была сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў.
Remove ads
Гісторыя зборніка «Песні Папушы»
Роля жанчыны ў цыганскім грамадстве не дапускала адступленняў ад няпісаных канонаў паводзін, якія ў некаторых этнічных груп вельмі строгія. У асяроддзі качавых польскіх цыган перапіска з мужчынам лічылася «распуснымі» паводзінамі.
Папуша даслаў свой рукапіс польскаму пісьменніку і крытыку Ежы Фіцоўскаму, якую ён, не пытаючыся дазволу, апублікаваў у часопісе «Problemy», палічыўшы вершы таленавітымі. Праблема была ў тым, што вершы былі суправаджаныя тэкстам, які агітаваў да забарону цыганскага качэўя. Публікацыя, па-першае, адкрыла цыганам факт перапіскі Папушы з мужчынам, і па-другое, была пазней успрынята імі як прычына з’яўлення Закона аб аселасці (1950), у выніку якога цыган прымусілі змяніць лад жыцця. Усё гэта прычынілася адрыньванню і пасля прызнання апаганенай і выгнання Папушы з цыганскай супольнасці. Гэта прычыніла ёй душэўны боль настолькі моцны, што яна апынулася ў рэшце рэшт у псіхіятрычнай клініцы, дзе і памерла ў 1987 годзе.
Пасля Ежы Фіцоўскі напісаў пра Папушу кнігу.
Дзякуючы СМІ і паэтэсе Ліне Кастэнка шырока распаўсюдзіўся міф, што Папушу выгналі з-за таго, што яна пісала вершы, што нібыта забаронена жанчыне ў цыганскім грамадстве.
У 2013 годзе на фестывалі ў Карлавых Варах быў прадстаўлены фільм рэжысёраў Ёаны Кос-Краўзэ і Кшыштафа Краўзэ «Папуша» паводле біяграфіі паэтэсы.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads