Парад Перамогі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Парад Перамогі
Remove ads

Пара́д Перамо́гі — парад, які адбыўся 24 чэрвеня 1945 года ў Маскве на Чырвонай плошчы ў гонар перамогі над нацысцкай Германіей у Вялікай Айчыннай вайне. 22 чэрвеня 1945 года ў цэнтральных газетах СССР быў апублікаваны загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага № 370.

Для адзначэння перамогі над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне прызначаю 24 чэрвеня 1945 года ў Маскве на Чырвонай плошчы парад войскаў Дзеючай арміі, Ваенна-Марскога Флоту і Маскоўскага гарнізона — Парад Перамогі. На парад вывесці: зводныя палкі франтоў, зводны полк наркамата абароны, зводны полк Ваенна-марскога Флоту, ваенныя акадэміі, ваенныя вучылішчы і войскі Маскоўскага гарнізона. : Парад Перамогі прыняць майму намесніку Маршалу Савецкага Саюза Жукаву. Камандаваць Парадам Перамогі Маршалу Савецкага Саюза Ракасоўскаму. Агульнае кіраўніцтва па арганізацыі параду ўскладаю на камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі і начальніка гарнізона горада Масквы генерал-палкоўніка Арцем'ева.
Вярхоўны Галоўнакамандуючы, Маршал Савецкага Саюза І. Сталін
Парад Перамогі, 24 чэрвеня 1945 года.
Thumb
Кіданне нацысцкіх сцягоў да падножжа Маўзалея

Парад прымаў Маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў. Камандаваў парадам Маршал Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскі. Жукаў і Ракасоўскі праехалі па Чырвонай плошчы на белым і вараным канях. Іосіф Сталін назіраў за парадам з трыбуны Маўзалею Леніна. На трыбуне таксама прысутнічалі Молатаў, Калінін, Варашылаў, Будзённы і іншыя члены Палітбюро.

На парадзе ўрачыстым маршам прайшлі зводныя палкі франтоў у наступным парадку: Карэльскага, Ленінградскага, 1-га Прыбалтыйскага, 3-га, 2-га і 1-га Беларускіх, 1-га, 4-га, 2-га і 3-га Украінскіх, зводны полк Ваенна-Марскога Флоту. У складзе палка 1-га Беларускага фронту спецыяльнай калоннай прайшлі прадстаўнікі Войска Польскага. Наперадзе зводных палкоў франтоў ішлі камандуючыя франтамі і войскамі, Героі Савецкага Саюза неслі сцягі праслаўленых часцей і злучэнняў.


Марш зводных палкоў завяршала калона салдат, якія неслі 200 апушчаных сцягоў і штандараў разгромленых нацысцкіх войскаў. Гэтыя сцягі былі кінуты на адмысловы памост ля падножжа Маўзалею Леніна. Першым быў кінуты асабісты штандарт Гітлера.

Потым урачыстым маршам прайшлі часці Маскоўскага гарнізона: зводны полк Наркамата абароны, ваеннай акадэміі, ваенныя і сувораўскія вучылішчы, зводная конная брыгада, артылерыйскія, мотамеханізаваныя, паветрана-дэсантныя і танкавыя часткі і падраздзяленні.

Параду Перамогі прысвечаны аднайменны фільм, зняты ў 1945 годзе, адзін з першых каляровых фільмаў у СССР.[1]

Remove ads

Цікавыя факты

  • Конь Жукава быў церскай пароды (мянушка — Кумір). Конь Ракасоўскага быў караковай пароды. Яго мянушка — Полюс.
  • Рашэнне аб правядзенні Параду Перамогі было прынята Сталіным у сярэдзіне мая 1945-га, практычна адразу пасля разгрому апошняй групоўкі нямецка-фашысцкіх войскаў 13-га мая.
  • Падчас Параду Перамогі ліў дождж, гэта добра відаць на кінахроніцы.
  • Беспрэцэндэнтная з'ява ва ўсёй сусветнай гісторыі парадаў пераможцаў — Парад Перамогі прымаў не сам Вярхоўны Галоўнакамандуючы (Сталін), а яго намеснік (Жукаў).
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads