Паранай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парана́й (руск.: Поронай[2]) — самая доўгая[1] рака вострава Сахалін (Расія).
Даўжыня ракі — 350 км, плошча вадазбору — 7990 км². Сярэдні расход вады за 101 км ад вусця 78,9[1] м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк 2,49[1] км³/год. Бярэ свой пачатак на Набільскага хрыбта ў сістэме Усходне-Сахалінскіх гор (на заходнім схіле гары Невяльскога[3][4]), працякае па забалочанай Тымь-Паранайскай нізіне, упадае ў заліў Цярпення Ахоцкага мора. За 10 км ад мора рака падзяляецца на 2 рукавы, якія ўпадаюць туды асобна за 5 км адзін ад аднаго, рукавы такім чынам утвараюць забалочаны рачны востраў.
Сярод прытокаў: Леанідаўка, Арлоўка, Каменка, Ельная, Жытніца, Вальза, Таёжная, Туманная, Матросаўка, Уладзіміраўка і інш.
Каля заходняга вусця ракі размешчана вялікая частка горада Паранайск.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads