Парк Авіятараў (Санкт-Пецярбург)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парк Авіятараў (руск.: Парк Авиа́торов) — парк у Маскоўскім раёне Санкт-Пецярбурга. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Санкт-Пецярбурга на захад ад Маскоўскага парку Перамогі паміж Новаізмайлаўскім праспектам, Кубінскай вуліцай, Кузняцоўскай вуліцай і Басейнай вуліцай.
Найбліжэйшая станцыя метро — Парк Перамогі. Плошча парку 35,2 га.
Саступае амаль у два разы Маскоўскаму парку Перамогі, з’яўляецца другім па велічыні паркам Маскоўскага раёна. Парк быў закладзены ў 1966 годзе на паўднёва-заходняй частцы тэрыторыі былога корпуснай аэрадрома, які пасля вайны не выкарыстоўваўся.
Мае звілістую планіроўку дарожак, у цэнтры парку — сажалка. У 1968 годзе на яе беразе адкрыты помнік ваенным лётчыкам — самалёт-знішчальнік МіГ-19, размешчаны на стальной пірамідальнай кансолі з бетоннай асновай. Вышыня помніка складае 12 м.
Remove ads
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads