Партугальскія адкрыцці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партугальскія адкрыцці (парт.: Descobrimentos portugueses) — адкрыцці партугальцамі шматлікіх тэрыторый і марскіх маршрутаў у выніку іх інтэнсіўных марскіх даследаванняў на працягу XV і XVI стагоддзяў. Партугальскія маракі былі ў авангардзе еўрапейскіх замежных даследаванняў, выяўлення і адлюстравання берагоў Афрыкі, Канады, Азіі і Бразіліі; гэтыя адкрыцці сталі вядомы як эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Метадычныя экспедыцыі пачаліся ў 1419 годзе ўздоўж узбярэжжа Заходняй Афрыкі пры патранажы прынца Генрыха Мараплаўца, пры ўдзеле Барталамеу Дыяша быў дасягнуты мыс Добрай Надзеі і адкрыты шлях у Індыйскі акіян у 1488 годзе. Праз дзесяць гадоў Васка да Гама ўзначаліў першую экспедыцыю вакол Афрыкі ў Індыю, гэтая экспедыцыя дасягнула Калікута, і пачаўся марскі гандаль Партугаліі з Індыяй. Неўзабаве пасля дасягнення Бразіліі пачаліся экспедыцыі на паўднёвы ўсход Азіі, якія дасягнулі Японіі ў 1542 годзе.

Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads