Партызанская брыгада імя ВЛКСМ
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя ВЛКСМ — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ушацкага і Чашніцкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (282 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
Брыгада была створана на базе асобных атрадаў імя Лазо, «Сібрак», «КІМ», арганізаваных на Асобым беларускім зборы, 2-га і 4-га. У лістападзе 1943 года 2-гі атрад быў расфарміраваны.
На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі атрады імя Лазо, «Сібірак», «КІМ», імя Сільніцкага.
Камандаванне
Камандзір
- І. А. Куксёнак
Камісар
- Ф. І. Зайцаў
Начальнік штаба
- М. П. Шчурын
Гісторыя
Партызаны рабілі дыверсіі на чыгунцы Полацк — Маладзечна, знішчылі ці пашкодзілі 14 эшалонаў, падарвалі больш за 1 тысячу рэек. У красавіку — маі ўдзельнічалі ў абароне Полацка-Лепельскай партызанскай зоны на рубяжы вёсак Асінаўка — Рабчонкі Ушацкага раёна. Вялі баі супраць карнай аперацыі «Веснавое свята»
Памяць
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads