Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава (П. Я. Сырамаха)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Партызанская брыгада імя Г. К. Жукавапартызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 гада на базе атрадаў імя Кутузава (арганізаваны ў снежні 1942 года), імя Ракасоўскага (арганізаваны ў маі 1943 года), вылучаных Расонскай партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Браслаўскага, Мёрскага, Дзісенскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (815 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

  • атрад імя П. І. Кліменценкі (нададзена імя П. І. Кліменценкі, які загінуў у баі ў маі 1944 года;
  • атрад імя Ракасоўскага;
  • атрад імя Пархоменкі;
  • атрад імя Чапаева;
  • атрад імя Суворава;
  • атрад імя Катоўскага;
  • атрад імя Чкалава.

Камандаванне

Камандзіры

  • П. Я. Сырамаха;

Камісары

  • П. Я. Сырамаха;
  • П. П. Булойчык (загінуў);
  • А. П. Запарожац.

Гісторыя

У час рэйду ў Вілейскую вобласць партызаны прайшлі з баямі больш за 200 км праз Полацкі, Ветрынскі, Дзісенскі, Мёрскі і Шаркаўшчынскі раёны. У ліпені — жніўні 1943 года разграмілі гарнізоны ў вёсках Курылавічы і Германавічы Шаркаўшчынскага раёна, вялі бой каля вёскі Шпакоўшчына Ветрынскага раёна. У жніўні група падрыўнікоў А. Іванава і Л. Загнетава на чыгуначным участку ШаркаўшчынаДруя разабрала 300 метраў чыгуначнага палатна, вывела са строю вузкакалейку ДукштасДруя, якая не была адноўлена да канца акупацыі. Увосень 1943 і вясной 1944 гадоў вялі баі супраць карнікаў. У маі 1944 года разбілі абоз, захапілі многа зброі, боепрыпасаў і прадуктаў харчавання. 2 ліпеня разбілі гарнізон і вызвалілі вёску Опса, 9 ліпеня разам з Чырвонай Арміяй вызвалілі горад Браслаў, знішчалі асобныя групы немцаў.

Памяць

У 1960 годзе ў вёсцы Замошша Браслаўскага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads