Партызанская брыгада імя М. І. Кутузава (С. Т. Воранаў)
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя М. І. Кутузава — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрада С. Т. Воранава, сфарміраванага з ініцыятыўнай групы на чале з С. Т. Воранавым, вылучанай у маі 1942 з 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Гарадоцкага і Суражскага раёнаў. 4 лістапада 1943 года брыгада (315 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
У сакавіку 1943 года пасля баёў з карнікамі 3-і атрад брыгады быў рассеяны, штаб брыгады і атрады 2-і і 5-ы (240 партызан) выйшлі ў савецкі тыл і былі расфарміраваны. У красавіку 1943 года камандаванне брыгады з групай партызан (80 чалавек) вярнуліся ў нямецкі тыл. 4-ы атрад брыгады ў маі 1943 года быў расфарміраваны. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй ў склад брыгады ўваходзілі:
- 1-ы атрад;
- 2-і атрад (2-га складу);
- 3-і атрад (2-га складу).
Remove ads
Камандаванне
Камандзір
Камісар
Начальнік штаба
- М. І. Гапеенка
Гісторыя
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы Віцебск — Невель, шашэйных і грунтавых дарогах. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Прывальні (лістапад 1942), Стары і Новы Болецк, Лапушніца, Казырова (студзень 1943), Раманава (май 1943), Дубрава (верасень 1943) Гарадоцкага, у вёсцы Быкі (снежань 1942) Мехаўскага, Селязні і Лунькі (жнівень 1943) Суражскага раёнаў. У лютым — сакавіку і маі 1943 года вялі баі супраць карнікаў. У жніўні 1943 года падарвалі больш за 500 рэек.
Памяць
У 1979 годзе каля вёскі Дубрава Гарадоцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads