Пасольства Беларусі ў Польшчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пасольства Беларусі ў Польшчы (Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, польск.: Ambasada Republiki Białoruś w Rzeczypospolitej Polskiej) — дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Польшчы. Размешчана ў сталічным горадзе Варшава на вуліцы Вертнічай 58 (ul. Wiertnicza 58).
Remove ads
Гісторыя
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча ўстаноўлены 2 сакавіка 1992 года.
Пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1991 была падпісана Дэкларацыя аб добрасуседстве, узаемаразуменні і супрацоўніцтве, а 23 чэрвеня 1992 года базавы палітычны прававы акт — Дагавор аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве.
У гэтым жа годзе ў Мінску было адкрыта Пасольства Польшчы, а ў Варшаве — Пасольства Беларусі. Першапачаткова яно знаходзілася на вуліцы Атэньскай, 67. У 2004 годзе пераехала ў новы будынак на вуліцы Вертнічай, 58.[1]
У 2008 годзе для папулярызацыі культурнай спадчыны і сучаснай культуры і мастацтва Беларусі пры Пасольстве створаны Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве.
13 мая 2022 года адпаведным указам быў вызвалены ад пасады апошні пасол Уладзімір Чушаў, з таго часу Беларусь у Польшчы прадстаўляе часовы павераны ў справах Беларусі (на 2024 год — Аляксей Панкраценка).
Remove ads
Паслы
- Уладзімір Сянько (1992—1994)
- Георгій Таразевіч (1994—1995)
- Віктар Бурскі (1996-2000)
- Мікалай Крэчка (2000-2002)
- Павел Латушка (2002-2008)
- Віктар Гайсёнак (2008-2013)
- Аляксандр Авяр’янаў (2013-2019)
- Уладзімір Чушаў (2019—2022)
Рэквізіты
Адрас: ul. Wiertnicza 58, 02-952 Warszawa, Polska
Час працы: з панядзелка па пятніцу, 8:00—12:00, 12:40—16:40
Тэлефоны: +48 22 742-0990, +48 22 842-5202 (акрамя консульскіх пытанняў)
Прыём грамадзян Рэспублікі Беларусь па консульскіх пытаннях ажыццяўляецца па папярэднім запісе. Запісацца на прыём можна па тэлефоне +48 22 742 07 10, 08.00 — 12.00, 13.00 — 16.00. (Інфармацыя з сайта Пасольства) Архівавана 23 мая 2025.
Консульскія аддзелы
Пасольства мае тры консульскія аддзелы[2]:
- Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, г. Варшава (ul. Wiertnicza 58, 02-952 Warszawa)
- Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку (Skwer Wolnej Białorusi 1, 15-080 Białystok)
- Консульства Рэспублікі Беларусь у Бялай Падляскай (ul. Sitnicka 77, 21-500 Biała Podlaska)
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads