Паспалітае рушэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паспалітае рушэнне — мабілізацыя ўсіх ваеннаабавязаных (князёў, паноў і баяр-шляхты) краіны (expeditio generalis) або аднаго ці некалькіх ваяводстваў або паветаў, апалчэнне, агульны паход у Польшчы і ВКЛ.

Структура, прынцыпы фарміравання і арганізацыі войска ВКЛ да 2-й палове XIV—XV ст. малавядомы за адсутнасцю крыніц. Напрыклад, польскі гісторык Генрык Лаўмянскі атаясняе згаданую Ягайлам у выдадзеным пасля заключэння Крэўскай уніі прывілеі 1387 года «пагоню» з паспалітым рушэннем, добра вядомым як асноўная форма вайсковай арганізацыі ВКЛ у XVI ст.
Да сярэдзіны XVI ст. паспалітае рушэнне складала аснову ўзброеных сіл ВКЛ, але Лівонская вайна паказала, што яно не ў стане абараніць дзяржаву. Збор паспалітага рушэння быў працяглым па часе і ўжо не быў сапраўды ўсеагульнай мабілізацыяй усіх ваеннаабавязаных пэўнай мясцовасці, бо вялікая колькасць шляхты ўхілялася ад выезду на вайну. Нізкая дысцыпліна не дазваляла цалкам выкарыстоўваць і слабыя баявыя магчымасці паспалітага рушэння.[1][2]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
