Пастаўскі дзяржаўны каледж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Установа адукацыі «Пастаўскі дзяржаўны каледж» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Паставы.

Хуткія факты Пастаўскі дзяржаўны каледж, Дата заснавання ...
Remove ads

Гісторыя

Згодна з загадам Галоўнага ўпраўлення працоўных рэзерваў ад 3 жніўня 1955 года № 231, 19 жніўня № 256 і ад 26 лютага 1955 года № 65 і загадам Беларускага Рэспубліканскага ўпраўлення працоўных рэзерваў ад 2 верасня 1955 года № 109 ажыццявіць прыём навучэнцаў з 1 кастрычніка 1955 года ў рамеснае вучылішча. Такім чынам, у Паставах у кастрычніку 1955 года было адкрыта Рамеснае вучылішча па механізацыі сельскай гаспадаркі № 2.

У 1979 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат на 395 месцаў. З 1979 года вучылішча стала сярэднім, з трохгадовым тэрмінам навучання.

З 1998 года ў вучылішчы распачата падрыхтоўка спецыялістаў для сельскай гаспадаркі па сістэме бесперапыннага навучання ПТВ — БАТУ.

3 кастрычніка 2014 года быў адкрыты музейны пакой «Гісторыя і сучаснасць», якая знаходзіцца ў будынку інтэрната. Ва УА «Пастаўскі дзяржаўны каледж» ёсць свой узорны духавы аркестр. Працуюць гурткі «Наша спадчына», «Саламяныя фантазіі», «Вакальныя спевы», інфармацыйны цэнтр, выдаецца часопіс — «Каледж — гэта мы»[1].

Remove ads

Спецыяльнасці

Каледж ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях:

Узровень ССА:

  • машыны і абсталяванне дрэваапрацоўчай прамысловасці;
  • тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (па напрамках);
  • грамадскае харчаванне;
  • аўтасэрвіс;
  • бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль.

Узровень ПТА:

  • тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ;
  • эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў;
  • тэхналогія зварачных работ;
  • тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання;
  • грамадскае харчаванне;
  • гандлёвая справа;
  • вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі;
  • сацыяльная праца.
Remove ads

Дырэктары

  • Н. М. Камісараў (1955—1963)
  • Эдуард Сцяпанавіч Жаўрыд (1963—1984)
  • Аляксандр Аляксандравіч Дзеравянка (1984—1998)
  • Пётр Леанідавіч Курто (1998—2005)
  • Мікалай Мікалаевіч Лысянок (2005—2017)
  • Сяргей Мікалаевіч Герасіменка (з 2017)

Былая назва

  • Пастаўскае рамеснае вучылішча па механізацыі сельскай гаспадаркі № 2 (1955)
  • Пастаўскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2 (1962)
  • Пастаўскае сярэдняе сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2 (1979)
  • Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 165 (1984)
  • Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 165 сельскагаспадарчай вытворчасці (1989)
  • Пастаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны ліцэй (2000)
  • Пастаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці (2003)
  • Пастаўскі дзяржаўны каледж (2015)
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads