Пастаўскі край

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пастаўскі край
Remove ads

«Пастаўскі край» — раённая газета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі: Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт і Пастаўскі раённы Савет дэпутатаў.

Хуткія факты «Пастаўскі край», Тып ...
Remove ads

Гісторыя

У канцы верасня 1939 года на Пастаўшчыне, пасля ўз’яднання БССР, была створана мясцовая газета «Новы шлях».

Калі пачалася вайна, газета прыпыніла сваё існаванне. У лістападзе 1943 года на базе штабу партызанскай брыгады імя Варашылава ў нарачанскіх лясах выйшаў першы нумар газеты «За победу» — орган Пастаўскага падпольнага райкама партыі. У пасляваенныя гады яна стала насіць назву «Савецкі шлях». 3 красавіка 1962 года газета выхадзіла пад назвай «Звязда», з 1991 — «Пастаўскі край».

У 1991 годзе газета ўпершыню выйшла пад назвай «Пастаўскі край». У верасні 1998 года (№ 77) выйшаў першы нумар, які быў набраны і звярстаны на камп’ютары і надрукаваны афсетным спосабам у Наваполацкай друкарні. У 2006 годзе (№ 119—120) да Дня беларускага пісьменства, які праходзіў у Паставах, выйшаў першы паўнакаляровы нумар. З 2009 года газету можна чытаць у інтэрнэце. З чэрвеня 2014 года перайшла на поўнакаляровы друк[1][2].

Remove ads

Рэдактары

  • Аляксандр Іванавіч Шафараў (1939—1941)
  • Якаў Сямёнавіч Раманаў (1944—1945)
  • Валянцін Іванавіч Лявонаў (1947—1948)
  • Іосіф Браніслававіч Агрызка (1948—1950)
  • Тамара Ільінічна Асяненка (1950—1953)
  • Фелікс Казіміравіч Станішэўскі (1953—1954)
  • Тамара Ільінічна Асяненка (1954—1956)
  • Іван Адамавіч Мандрык (1965—1959)
  • Васіль Уладзіміравіч Магелявец (1959—1961)
  • Павел Парамонавіч Дзядзёнак (1961—1972)
  • Мікалай Іванавіч Маразюк (1972—1989)
  • Пётр Пятровіч Курыловіч (1989—1999)
  • Фаіна Альфонсаўна Касаткіна (1999—2017)
  • Людміла Чаславаўна Зелянкевіч (з 2017)
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads