Пахра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пахра́ (руск.: Пахра) — рака ў Маскве, Маскоўскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Масква (басейн Волгі).
Даўжыня ракі 135 км. Плошча вадазбору 2580 км². Сярэдні расход вады за 36 км ад вусця складае 9,95[1] м³/с, аб’ём сцёку 0,314[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў Нара-Фамінскім раёне, за 3,8 км у напрамку на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Бекасава-1[1]. Працякае па Маскоўска-Окскай раўніне, у ніжнім цячэнні — па Мяшчорскай нізіне[1]. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэнні звілістае. Жыўленне ракі мяшанае. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. На рацэ 6 плацін[1]. Густата рачной сеткі ў басейне ракі 0,45[1] км/км². Сярод прытокаў Пахры: Сахна, Моча, Дзясна, Канапелка, Гваздзянка, Жданка і інш.
На рацэ знаходзяцца: горад Падольск, пасёлкі Шышкін Лес, Дубровіцы, сяло Красная Пахра і іншыя населеныя пункты.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads