Пацеркі Бейлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пацеркі Бейлі — аптычны эфект, які ўзнікае ў пачатку ці ў канцы максімальнай фазы поўнага сонечнага зацьмення непасрэдна пасля другога ці непасрэдна перад трэцім дотыкамі. Пацеркі Бейлі — гэта паслядоўнасць яркіх плям уздоўж месяцавага лімба, якія ўзнікаюць, калі сонечны дыск амаль цалкам схаваны месяцавым, але ўсё ж прагледжваецца паміж месяцавымі гарамі ці паглыбленнямі ў цэнтрах месяцавых кратэраў, якія апынуліся на той момант на краі месяцавага дыска. Выглядаюць як пункты асляпляльна-лалава-чырвонага колеру. Добра бачныя толькі ў бінокль ці тэлескоп. З’ява атрымала назву ў гонар англійскага астранома Фрэнсіса Бейлі, упершыню апісаў яе ў 1836 годзе.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads