Пацяраеўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пацяра́еўка[2] (трансліт.: Paciarajeŭka, руск.: Потеряевка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле падання, у в. Пацяраеўка было некалі толькі 3 двары. У 1708 годзе згадваецца ў паперах Пятра I. Паданне сведчыць, што расійскі цар згубіў свой кішэнны гадзіньнік на ланцужку на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца в. Пацяраеўка. Ён вярнуўся, пашукаў, але не знайшоў і паехаў назад. Пад’яжджаючы да в. Чыкаўка, пачуў ціканне гадзінніку: «чы-чы-чы», «чык-чык-чык» (адсюль і назва суседняй вёскі Чыкаўка). На карце 1777 года Пацяраеўка адзначана разам з вадзяным млынам. У 1865 годзе цэнтр Пацяраеўскай воласці Быхаўскага павету Магілёўскай губерні[3]. У 1877 годзе пабудавана мураваная Траецкая царква[4]. У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школа[5].

Remove ads

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічаюць крама і дом сацыяльных паслуг[1].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. НГАБ у Мінску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151
  3. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелTa, 1999, с. 576
  4. РГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads