Пачынальнікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Пачына́льнікі» — зборнік гісторыка-літаратурных дакументаў і матэрыялаў, прысвечаных жыццю і дзейнасці беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя. Выдадзены ў Мінску ў 1977 годзе выдавецтвам «Навука і тэхніка». Падрыхтаваны гісторыкам і літаратуразнаўцам Генадзем Кісялёвым.
Remove ads
Змест
У зборніку апублікаваны дакументы, якія тычацца дзейнасці беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя (Альгерд Абуховіч, Паўлюк Багрым, Францішак Багушэвіч, Ян Баршчэўскі, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Адам Гурыновіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Аляксандр Ельскі, Вінцэсь Каратынскі, Янка Лучына, Аляксандр Рыпінскі, Вайніслаў Савіч-Заблоцкі, Ян Чачот). Змешчаны матэрыялы пра тагачаснае літаратурнае жыццё, паказаны ўклад творцаў у вызваленчы рух, іх удзел у грамадскім жыцці. У кнізе сустракаюцца пісьмы, артыкулы, рэцэнзіі, успаміны, цэнзурныя матэрыялы і іншая інфармацыя. Выкарыстаны новыя матэрыялы з сховішчаў Мінска, Вільні, Санкт-Пецярбурга, Масквы, Кіева, Кракава[1].
Тэксты ў кнізе падзяляюцца на беларускамоўныя, рускамоўныя і польскамоўныя. Польскамоўныя дакументы перакладзены на беларускую мову, пры гэтым польскамоўныя вершы надрукаваны на мове арыгінала. У зборніку ёсць інфармацыя пра дакументы, якія не ўвайшлі ў выданне, яна прысутнічае ў каментарыях. У дадатку прыведзена бібліяграфія дакументальных публікацый за 1923—1976 гады. У кнізе змешчаны 33 ілюстрацыі, ёсць імянны паказальнік[1].
Remove ads
Публікацыі
- Пачынальнікі: З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст. / Уклад. Г. В. Кісялёў; Рэд. В. В. Барысенка, А. І. Мальдзіс. — Мн., «Навука і тэхніка», 1977. — 544 с. з іл.
- Пачынальнікі: З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст. / Уклад. Г. В. Кісялёў; Рэд. В. В. Барысенка, А. І. Мальдзіс. — 2-е выд. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 549 с. — ISBN 985-08-0570-6.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads