Паўвостраў Мураўёва-Амурскага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўвостраў Мураўёва-Амурскага
Remove ads

Паўвостраў Мураўёва-Амурскага (руск.: Полуо́стров Муравьёва-Аму́рского) — паўвостраў на Далёкім Усходзе Расіі, у заліве Пятра Вялікага (Японскае мора), найбуйнейшы ў Прыморскім краі. Названы ў гонар графа Мікалая Мікалаевіча Мураўёва-Амурскага. На паўвостраве размешчана мацерыковая частка Уладзівастока.

Хуткія факты Паўвостраў Мураўёва-Амурскага? ...

Паўвостраў абмываецца на захадзе Амурскім залівам, на ўсходзе Усурыйскім залівам. Праліў Басфор Усходні аддзяляе паўвостраў ад вострава Рускі.

Паўвостраў выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад прыблізна на 35 км. Шырыня па лініі бухта Трасніковая (заліў Углавы) — бухта Мураўіная) — 17 км. Шырыня па лініі Чайка — Рыбачы — 13 км, на ўскрайку паўвострава, па лініі Спартыўная Гавань — Ціхая каля 9 км. Плошча — 414 км² (разам з азёрамі і вадасховішчамі).

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads