Ямал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ямал — паўвостраў на поўначы Заходняй Сібіры, на тэрыторыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Расіі. Даўжыня паўвострава 700 км, шырыня да 240 км. Абмываецца Карскім морам.
Ландшафты паўвострава прадстаўлены тундрай, на поўдні — лесатундравыя ўчасткі. Шмат азёр.
Паўвостраў слаба засвоены чалавекам. Вядзецца аленегадоўля, рыбалоўства. Спрадвечныя насельнікаі гэтай зямлі — ненцы і ханты. Многія з іх і сёння жывуць, як продкі — качуюць па тундры з аленямі.
На паўвостраве знаходзяцца найбуйнейшыя запасы прыроднага газу. У пасёлку Сабета, што на беразе Карскага мора, за семсот кіламетраў на поўнач ад Палярнага круга пабудавана буйное прадпрыемства па вырабе звадкаванага газу.
Remove ads
Спасылкі
- Артыкул у ВСЭ Архівавана 21 снежня 2012. (руск.)
- Цяпло не па Цэльсію — zviazda.by
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads