Паўднёвая Фінляндыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёвая Фінляндыя (фінск.: Etelä-Suomen lääni) — былая губерня Фінляндыі.
Была ўтворана падчас адміністрацыйнай рэформы 1997 года і ўключыла ў свой склад колішнія губерні Усіма, Кюмі, Пяят-Хямэ і Канта-Хямэ, а таксама горад Хейнала, вылучаны са складу губерні Мікелі.
Межавала з Заходняй Фінляндыяй, Усходняй Фінляндыяй і Расіяй. Узбярэжжа: Фінскі заліў.
Уключала наступныя правінцыі:
- Паўднёвая Карэлія (фінск.: Etelä-Karjala, шведск.: Södra Karelen)
- Пяят-Хямэ (фінск.: Päijät-Häme, шведск.: Päijänne Tavastland)
- Канта-Хямэ (фінск.: Kanta-Häme, шведск.: Egentliga Tavastland)
- Усіма (фінск.: Uusimaa, шведск.: Nyland)
- Іця-Усіма (фінск.: Itä-Uusimaa, шведск.: Östra Nyland)
- Кюменлаакса (фінск.: Kymenlaakso, шведск.: Kymmenedalen)
Губерня была падзелена на 88 камун.
1 студзеня 2010 года губерня скасавана.[1]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads