Паўднёвая адміністрацыйная акруга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўднёвая адміністрацыйная акругаmap
Remove ads

Паўднёвая адміністрацыйная акруга — адна з 12 акруг горада Масквы, якая размешчана на поўдні Масквы і складаецца з 16 раёнаў.

Хуткія факты Паўднёвая адміністрацыйная акруга, Краіна ...

Раёны:

  • Бірулёва Усходняе
  • Бірулёва Заходняе
  • Брацеева
  • Данілаўскі
  • Данскі
  • Зяблікава
  • Маскварэчча-Сабурава
  • Нагаціна-Садоўнікі
  • Нагацінскі Затон
  • Нагорны
  • Арэхава-Барысава Паўночнае
  • Арэхава-Барысава Паўднёвае
  • Царыцана
  • Чартанава Паўночнае
  • Чартанава Цэнтральнае
  • Чартанава Паўднёвае
Remove ads

Агляд

Паўднёвая акруга займае плошчу 131,177 км² — 12,2 % тэрыторыі Масквы.[2][3] З поўначы яна абмежавана Ленінскім праспектам, з поўдня — МКАД, з усходу — далінай Масквы-ракі, з захаду — далінай ракі Катлоўкі і масівам Бітцаўскага лесу. У складзе акругі — 16 раёнаў.

У акрузе жыве 1709 тыс. чалавек. Пры гэтым буйныя раёны Арэхава-Барысава Паўднёвае, Бірулёва Усходняе, Чартанава Паўднёвае і іншыя, якія традыцыйна лічаць «спальнымі», суседнічаюць з прамысловымі раёнамі.[4][5][6]

Прамысловасць на поўдні Масквы з’явілася ў пачатку XVII стагоддзя, а многія прадпрыемствы перасягнулі стогадовую мяжу.[7][8] Станам на 2024 год, у акрузе дзейнічае 186 прадпрыемстваў і арганізацый навукова-прамысловага комплексу, 16,5 тысяч малых і сярэдніх прадпрыемстваў, на якіх працуе агулам каля 293 тысячы чалавек, а таксама 6 116 прадпрыемстваў спажывецкага рынку.

У Паўднёвай акрузе размешчаны 105 лячэбна-прафілактычных устаноў. У акрузе размешчаны ўстановы адукацыі і культуры (тэатры, музеі, кінаканцэртныя залы, бібліятэкі, выставачныя залы, палацы і дамы культуры, студыі).

Экалагічны стан у акрузе на нізкім узроўні, што абумоўлена буйнымі прамзонамі і інтэнсіўнымі аўтамабільнымі магістралямі.[9]

Помнікамі прыроды мясцовага значэння кваліфікуецца даліна ракі Гародні, Аршынаўскі парк, сядзіба Загор’е, Шмялёўскі і Царыцынскі ручаі з далінамі.[10][11]

Па тэрыторыі Паўднёвай акругі ідзе пяць ліній метро — Замаскварэцкая, Серпухаўска-Ціміразеўская, Люблінска-Дзмітраўская, Вялікая кальцавая і Бутаўская.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads