Паўднёва-Усходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўднёва-Усходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)
Remove ads

Паўднё́ва-Усхо́дні фронт — адзін з франтоў Чырвонай Арміі на пачатковым этапе Вялікай Айчыннай вайны. Утвораны 5 жніўня 1942 года з выкарыстаннем часткі падраздзяленняў Сталінградскага фронту. У склад Паўднёва-Усходняга фронту ўваходзілі 51-я, 57-я і 64-я арміі, а пасля і 1-я гвардзейская, 62-я, 28-я і 8-я паветраная арміі.

Хуткія факты Паўднёва-Усходні фронт, Гады існавання ...

Фронт дзейнічаў на паўднёвым фасе знешняга абарончага абвода Сталінграда. У аператыўным падначаленні фронту знаходзілася таксама Волжская ваенная флатылія, Сталінградская ваенная акруга і Сталінградскі раён СПА.

28 верасня 1942 года быў ператвораны ў Сталінградскі фронт.

Камандуючы фронтам: генерал-палкоўнік А. І. Яроменка.

Члены ваеннага савета: брыгадны камісар Уладзімір Макаравіч Лаёк  (руск.) (у жніўні 1942 года) і М. С. Хрушчоў (з верасня 1942 года).

Начальнік штаба: генерал-маёр Г. Ф. Захараў.

Remove ads

Спасылкі

Хуткія факты
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads