Паўднёвыя Аркнейскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёвыя Аркнейскія астравы (англ.: South Orkney Islands) — група астравоў на паўднёвым захадзе Атлантычнага акіяна, у Антарктыцы.
Складаецца з 4 буйных (Каранейшэн, Лоры, Паўэл, Сігні) і каля 40 дробных астравоў. Плошча 621 км². Вышыня да 1265,8 м.
Складзены ў асноўным з моцна метамарфізаваных асадкавых парод. Большая частка ўкрыта снегам і лёдам. Расліннасць — пераважна імхі і лішайнікі. Лежбішчы цюленяў, калоніі марскіх птушак.
Адкрыты ў 1821 годзе англійскім і амерыканскім прамыслоўцамі Дж. Паўэлам і Н. Палмерам і першапачаткова названы архіпелагам Паўэла. На астравах англійскія і аргенцінская навуковыя станцыі.
Remove ads
Гл. таксама
- Фалклендскі канфлікт
- Антарктыка
- Антарктычная філатэлія
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads