Паўль Флемінг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўль Флемінг (ням.: Paul Fleming; 5 кастрычніка 1609, Гартэнштайн, Германія — 2 красавіка 1640) — нямецкі паэт; прадстаўнік першай сілезскай школы паэтаў.
Remove ads
Біяграфія

3 1626 вывучаў філасофію і медыцыну ў Лейпцыгскім універсітэце. Пры жыцці друкаваліся толькі вершы на лацінскай мове (зборнік 1631) — пераважна любоўная лірыка ў форме санета, дзе за эталон узяты Петрарка, але з узмоцненай пачуццёвасцю і геданізмам. Лепшыя творы напісаны на нямецкай мове (зборнік «Нямецкія вершы», выд. 1641) і прысвечаны лёсу айчыны ў час Трыццацігадовай вайны, праблеме часу і адказнасці чалавека перад часам і сабой. Стыль П. Флемінга адметны лапідарнасцю слова, філасофскай глыбінёй і эмацыянальнасцю, пластычнасцю і эмблематычнасцю. Уражанні ад падарожжа ў Расію ў 1633—39 перадаў у шэрагу санетаў, а таксама ў ідыліі з жыцця наўгародскага селяніна.
Remove ads
Зноскі
- Fleming, Paul // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 10. — P. 494.
- Морозов А. А. Флеминг // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
- Kolde T. v. Fleming, Paul // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1878. — Т. 7. — S. 115–117.
- Флеминг Пауль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads