Паўночна-Заходняя група войск

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паўночна-Заходняя група войск (ПЗГВ) — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне (група войск) Савецкіх Узброеных Сіл, а пазней УС РФ. Існавала ў перыяд з 1991 па 1994 год на тэрыторыі краін Прыбалтыкі.

Хуткія факты Паўночна-Заходняя група войск ...

Аб’яднанне ўтворана 15.11.1991, калі Эстонія, Літва і Латвія ўжо аддзяліліся ад СССР. На той момант яна налічвала 150 тысяч вайскоўцаў[1], 682 танкі, 2504 баявых браняваных машын, 1265 гармат і мінамётаў, 588 самалётаў, 141 верталёт[2].

Значная частка войск (у асноўным з 11-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі) склала сухапутную групоўку Балтыйскага флоту. Па дамове з урадамі трох прыбалтыйскіх рэспублік апошнія расійскія войскі па ўзгодненым графіку летам 1994 г. пакінулі іх тэрыторыю.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads