Паўночна-Заходні дзяржаўны завочны тэхнічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўночна-Заходні дзяржаўны завочны тэхнічны ўніверсітэт (руск.: Северо-Западный государственный заочный технический университет (СЗТУ)) — у мінулым тэхнічная ВНУ Санкт-Пецярбурга, галоўным чынам арыентаваная на падрыхтоўку спецыялістаў без адрыву ад вытворчасці (вячэрняя і завочная формы навучання, хоць мелася і дзённая форма). Таксама ўніверсітэт вёў падрыхтоўку па праграмах сярэдняй прафесійнай адукацыі. Універсітэт быў размешчаны ў Санкт-Пецярбургу, на Мільённай вуліцы, д. 5, побач з Мармуровым палацам. У 2011 годзе скасаваны ў форме далучэння да Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта.
Remove ads
Гісторыя
ВНУ вядзе сваю гісторыю ад Цэнтральнай галіновай завочнай механічнай ВТНУ, заснаванай у 1930 годзе. У 1957 годзе ВНУ была ператворана ў Паўночна-Заходні завочны політэхнічны інстытут (ПнЗПІ), а ў 2000 годзе атрымаў статус універсітэта і сваю цяперашную назву.
16 верасня 2011 года загадам № 2305 Мінадукнавукі далучаны да Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта[2]
Факультэты і інстытуты
- Энергетычны інстытут (ЭІ)
- Інстытут прыборабудавання і сістэм забеспячэння бяспекі (ІПСЗБ)
- Машынабудаўніча-тэхналагічны інстытут (МТІ)
- Інстытут інфармацыйных сістэм і вылічальнай тэхнікі (ІІСіВТ)
- Інстытут інтэлектуальных электронных сістэм (ІІЭС)
- Інстытут аўтамабільнага транспарту (ІАТ)
- Інстытут кіравання вытворчымі і інавацыйнымі праграмамі (ІКВіІП)
- Інстытут сістэмнага аналізу, аўтаматыкі і кіравання (ІСААіК)
- Факультэт сярэдняй прафесійнай адукацыі «Каледж ПнЗТУ»
- Факультэт агульнапрафесійнай падрыхтоўкі (ФАП)
- Факультэт падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў
Remove ads
Зноскі
- Усе ВНУ Расіі(недаступная спасылка)
- Приказ Минобрнауки о реорганизации СЗТУ в форме присоединения к Санкт-Петербургскому государственному горному университету(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2011. Праверана 22 верасня 2011.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads