Паўночна-Усходні федэральны ўніверсітэт
федэральны ўніверсітэт у Якуцку, Расія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўночна-Усходні федэральны ўніверсітэт імя М. К. Амосава (ПУФУ) (раней «Якуцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. К. Амосава») — адзін з 10 федэральных універсітэтаў Расіі; найбуйнейшая ВНУ ў Рэспубліцы Саха (Якуція).
Remove ads
Гісторыя
Дарэвалюцыйны перыяд у гісторыі Якуціі, як і ў цэлым у Расійскай Імперыі, характарызаваўся нізкім роўнем адукаванасці насельніцтва. Так, у 1907 годзе ў «Якуцкай газеце» пісалі, што толькі адзін якут мае вышэйшую адукацыю. І ўсё ж, важнасць вышэйшай адукацыі абмяркоўвалася ў якуцкім грамадстве. Першым пра патрэбу адкрыцця навучальнай установы ў Якуцку для падрыхтоўкі кадраў з мясцовага насельніцтва пісаў кіраўнік Барагонскага ўлуса Аляксей Аржакаў (Сэhэн Аржаков). 18 верасня 1789 г. ён асабіста ўпрадставіў імператрыцы Кацярыне II свой «План пра якутаў са сведчаннем казённай карысці і выгадных палажэнняў для іх»[2]. У «Плане» Аляксея Аржакова, у прыватнасці, гаварылася, што трэба заснаваць у г. Якуцку «вучылішча для якуцкага народа, якіх навучаць расійскай грамаце і іншым навукам… каб гэтыя надалей былі прыдатныя на службу грамадскую і дзяржаўную і да асветы сародзічаў сваіх»[3]. Шмат аспектная праграма «культывацыі» якуцкага асветніка А. Е. Кулакоўскага — Ексекюляха Аляксея, выкладзеная ў працы «Якуцкай інтэлігенцыі», меркавала, сярод іншага, стварэнне сістэмы прафесійнай адукацыі[4].
Remove ads
Зноскі
- Directory of Open Access Journals — 2003.
- Иван Аржаков. Иван Аржаков. О Сэhэне Аржакове — нашем предке... // Илин. — № 4. — 2000.(недаступная спасылка). Исторический, культорологический журнал "Илин" (12 кастрычніка 2000). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 мая 2016.
- В.С. Сивцева. 70 лет со дня открытия Якутского государственного педагогического института, начало развития высшей школы в республике(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2017. Праверана 5 мая 2016.
- Кулаковский А.Е. Якутской интеллигенции // "Полярная звезда" : журнал. — 1990. — № 5.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads