Паўночны рачны вакзал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўночны рачны вакзалmap
Remove ads

Паўночны рачны вакзал (руск.: Се́верный речно́й вокза́л) — адзін з двух рачных вакзалаў Масквы (разам з Паўднёвым), раней Хімкінскі рачны вакзал.

Хуткія факты Паўночны рачны вакзал, Краіна ...

Галоўны будынак комплексу збудаванняў канала Масква-Волга (цяпер канал імя Масквы). Будынак — узор архітэктурнага напрамку «сталінскі ампір» і помнік архітэктуры рэгіянальнага значэння. Знаходзіцца на тэрыторыі Паўночнай адміністрацыйнай акругі горада Масква, па адрасе: Ленінградская шаша, дом № 51, на беразе Хімкінскага вадасховішча, і акружана вялікім паркам. Вышыня будынка са шпілем 75 метраў, даўжыня па фасадзе 150 метраў, даўжыня шпіля 27 метраў.

Будаўніцтва вакзала пачалося вясной 1933 года, адначасова з працамі над каналам Масква-Волга, і працягвалася чатыры гады і восем месяцаў. У будаўніцтве вакзала, як і пры збудаванні канала, выкарыстоўвалася праца зняволеных Дзмітраўлага.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads