Пелапід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пелапід (Πελοπιδας, Pelopidas) (каля 410, Фівы — 364 г. да н.э.) — старажытнагрэчаскі палітычны дзеяч і палкавозец. У 379 г. да н.э. адзін з арганізатараў антыспартанскага дэмакратычнага перавароту ў Фівах. З 378 г. да н.э. шмат разоў выбіраўся ў калегію галоўных дзяржаўных чыноўнікаў (беатархаў) Беатыйскага саюза. Пад яго кіраўніцтвам фіванцы перамаглі спартанцаў каля Танагры (377 г. да н.э.), Тэгіры (375 г. да н.э.), Леўктраў (371 г. да н.э.). З 369 г. да н.э. кіраваў ваеннымі дзеяннямі фіванцаў супраць Македоніі і тырана г. Фер Аляксандра; загінуў у бітве з ім каля Кінаскефалаў.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads