Пенсія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пе́нсія (лац.: pensio — плацёж) — гарантаваная штомесячная грашовая выплата для грамадзян, якія дасягнулі вызначанага законам узросту, у выпадку страты працаздольнасці, страты карміцеля, а таксама ў сувязі з працяглай прафесійнай дзейнасцю[1].
Віды: працоўная (за выслугу гадоў і заслугі) і сацыяльная (пры дасягненні сталага ўзросту, інваліднасці, страце кармільца)[2].
Беларусь
У Беларусі ёсць некалькі відаў пенсій, што рэгулююць асобныя законы і прававыя акты:
- Закон «Аб пенсіённым забеспячэнні» ад 17 красавіка 1992 г. № 1596-XII
- Закон «Аб пенсіённым забеспячэнні ваеннаслужачых...» ад 17 снежня 1992 г. № 2050-XII
- Закон «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» ад 6 студзеня 2009 г. № 9-З
- Закон «Аб дзяржаўнай службе» ад 1 чэрвеня 2022 года № 175-З
- Закон «Аб прафесійным пенсіённым страхаванні» ад 5 студзеня 2008 г. № 322-З
- Пастанова Савета Міністраў ад 11 снежня 2023 г. № 865 «Аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь»
У Беларусі выплата пенсій ажыццяўлялася праз пазабюджэтны Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Выплата сацыяльных пенсій, прадугледжаных Законам, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads