Перабродскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Перабро́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пераброддзе.

Хуткія факты Перабродскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Перабродскі сельсавет знаходзіцца на захадзе Мёрскага раёна, мае акруглую форму, на ўсходзе вялікую частку яго тэрыторыі займае балота Мох, якое абвешчана гідралагічным заказнікам. На поўначы сельсавет мяжуе з Браслаўскім раёнам і Павяцкім сельсаветам, на ўсходзе — з Мёрскім сельсаветам, на поўдні — з Новапагосцкім сельсаветам, на захадзе — ізноў з Браслаўскім раёнам.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца ўсходняя частка Абстэрнаўскай групы азёр.

Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 26 сакавіка 1973 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзедзінаўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 55 населеных пунктаў[2]. 11 лютага 1974 года да сельсавета далучана частка скасаванага Камянполлеўскага сельсавета (33 населеныя пункты: вёскі Букава, Дворышча, Ігнацікі, Камянполле, Марцінаўцы, Мёркі-I, Пячонкі, Рускае Сяло, Хараброва, Янова, хутары Астравы, Віславова, Галінова, Гентава, Гізуны, Горныя, Граніца, Жукі, Загор’е, Зялёнка-II, Лугавыя, Лявонаўцы, Маразы, Мельніца, Мікелі, Наталіна, Ніўкі, Падліпкі, Робава, Сякерка, Цупова, Шчоўна і Янопаль)[3]. 16 чэрвеня 2017 года скасаваны вёска Янкоўшчына і хутар Падгорныя[4].

21 снежня 2024 года скасаваны хутары Лявонаўцы і Руткоўшчына[5].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1540 чалавек[6], з іх 94,0 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,1 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 1149 чалавек[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 52. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads