Перадача асуджанага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перадача асуджанага (для адбыцця пакарання ў краіне свайго грамадзянства) — від міжнароднай прававой дапамогі па крымінальных справах, пры якім асуджаны да пазбаўлення волі ў адной дзяржаве аддаецца на падставе хадайніцтва дзяржаве яго грамадзянства для далейшага выканання апошняй прызнанага прыгавору, вынесенага ў першай дзяржаве. Мэта перадачы асужданага для краіны вынясення прыгавору — сацыяльная справядлівасць, для краіны грамадзянства — перавыхаванне і сацыяльная адаптацыя.
Remove ads
Гісторыя прававога рэгулявання
Рашэнне аб увядзенні ў практыку інстытута перадачы асуджаных было прынята на V Кангрэсе ААН у 1975 г. У 1978 г. шэраг сацыялістычных краін падпісалі ў Берліне Канвенцыю аб перадачы асоб, асуджаных да пазбаўлення волі, для адбыцця пакарання ў дзяржаве грамадзянамі якой яны з'яўляюцца. У 1983 г. прынята Еўрапейская канвенцыя аб перадачы асуджаных. У 1985 г., VII Кангрэс ААН па папярэджанні злачыннасці і абыходжанні з правапарушальнікамі прыняў Тыповае пагадненне ААН аб перадачы зняволеных-замежнікаў і Рэкамендацыі па абыходжанні з зняволеннымі-замежнікамі[1].
Беларусь удзельнічае ў Канвенцыі аб перадачы асуджаных да пазбаўлення волі для далейшага адбыцця пакарання (Масква, 1998 г.) і склала адпаведныя двухбаковыя дагаворы з Літвой, Польшчай і Туркменістанам.
Remove ads
Працэдура
Працэдура перадачы асуджаных рэгулюецца арт. 470, 473, 481, 483, 491-497, 501 КПК Рэспублікі Беларусь.
Пры перадачы асуджанага дзяржава "дэлегуе" іншай суверэнныя права выконваць судовае рашэнне. Зыходзячы з прынцыпу павагі суверэнітэту дзяржаў, падобная перадача не можа з'яўляцца абавязковай. Перадача асуджаных можа быць ажыццяўлена пры паступленні хадайніцтва асуджанага, законнага прадстаўніка, блізкіх сваякоў або абаронцы асуджанага. Дзяржава звяртаецца з просьбай аб перадачы асуджанага праз свой кампетэнтны орган. Абавязковымі ўмовамі ажыццяўлення перадачы з'яўляецца ўступленне прыгавору ў дачыненні да яго ў законную сілу і наяўнасць згоды асуджанага на адбыванне пакарання ў краіне яго грамадзянства. Перадача асуджанага можа быць ажыццяўлена да адбыцця асуджаным пакарання.
Пытанні аб перадачы асуджанага ў Беларусі вырашае Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з рашэннямі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь акты амністыі, прынятыя ў Рэспубліцы Беларусь павінны прымяняцца да перададзенага асуджанага.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Гл.таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads