Перакрыжаваны агонь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Перакрыжаваны агонь
Remove ads

Перакрыжаваны агонь (таксама вядомы як скавальны агонь) — ваеннае паняцце, якое тычыцца вядзення агню некалькімі стралкамі, звычайна з аўтаматычнай зброі  (укр.) як, напрыклад, штурмавыя вінтоўкі або пісталеты-кулямёты такім чынам, каб траекторыі іх агню перасякаліся. Гэтая тактыка атрымала вядомасць падчас Першай сусветнай вайны.

Thumb
Выява перакрыжаванага агню

Падобнае размяшчэнне зброі, з’яўляецца прыкладам прымянення абароннага прынцыпу ўзаемнай падтрымкі. Перавага такога размяшчэння зброі ў кропках, якія наўзамен падтрымліваюць адзін аднаго ў тым, што гэта вельмі абцяжарвае атакуючаму боку пошук прыкрытага падыходу да кожнай асобнай абарончай пазіцыі.

Выкарыстанне брані, паветранай падтрымкі, непрамой агнявой падтрымкі і тактыкі ўтоенасці могуць быць выкарыстаны для нападу на абарончую пазіцыю, аднак, у спалучэнні з наземнымі мінамі  (укр.), снайперамі, калючым дротам  (укр.) і паветраным прыкрыццём, крыжаваны агонь стаў вельмі эфектыўнай тактыкай пачатку XX стагоддзя.

Remove ads

Пазіцыйная вайна

Тактыка выкарыстання перасякальных траекторый агню атрымала распаўсюджванне падчас Першай сусветнай вайны яна была характэрнай рысай пазіцыйнай вайны. Кулямёты размяшчаліся групамі, на спецыяльных агнявых пазіцыях і такім чынам абаранялі фронт траншэй. Шмат жыццяў было страчана ў дарэмных спробах штурму папярок нічыйнай зямлі дзе былі размешчаныя гэтыя перакрыжаванні.

«Апынуцца пад крыжаваным агнём»

«Трапіць пад крыжаваны агонь» — гэта выраз, які часта ўжываецца ў дачыненні да непрадбачаных ахвяр (мінакі і да таго падобнае), якія загінулі або атрымалі раненні з-за траплення на поле бою або ў перастрэлку, напрыклад, у месцы, якое трывае паразу з абодвух бакоў. Фраза стала азначаць любое прычыненне ранення ці шкоды (фізічных ці іншых) прычыненых трэцяму боку ў выніку дзеянняў ваюючых бакоў (суправаджальная шкода  (укр.)).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads