Ператварэнне адзінак вымярэння

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ператварэнне адзінак вымярэння — перавод значэнняў фізічных велічынь, пададзеных у адных адзінках вымярэння, у іншыя адзінкі (напрыклад, з кілаграмаў у грамы).

Неабходнасць ператварэння адзінак вымярэння можа быць абумоўлена рознымі прычынамі: заканадаўчымі, нарматыўнымі, тэхнічнымі, для зручнасці або з мэтай параўнання значэнняў некалькіх велічынь, пададзеных у розных адзінках. Так, напрыклад, у многіх краінах у заканадаўча рэгуляваных сферах маюць выкарыстоўвацца толькі ўзаконеныя адзінкі вымярэння (як правіла, сістэмы СІ), але першапачатковыя вынікі вымярэнняў могуць быць з тых ці іншых прычын атрыманыя ў іншых адзінках, таму патрабуецца іх ператварэнне.

Ператварэнне адзінак вымярэння адбываецца з дапамогай каэфіцыента ператварэння — дроба, дзе ў лічніку і назоўніку стаіць аднолькавая велічыня ў розных адзінках вымярэння. Напрыклад, з таго факту, што 1 цаля роўная 2,54 сантыметра, можна атрымаць два каэфіцыенты ператварэння[1]:

і .

Дзякуючы фізічнай эквівалентнасці велічыняў у лічніку і назоўніку, дамнажэнне на каэфіцыент ператварэння раўнасільнае дамнажэнню на адзінку[1]. Прыклад выкарыстання каэфіцыента для ператварэння сантыметраў у цалі:

.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads