Первез Мушараф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Первез Мушараф (11 жніўня 1943, Дэлі, Брытанская Індыя — 5 лютага 2023, Дубай, ААЭ) — ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч Пакістана. Генерал, прэзідэнт Пакістана, прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку бяскроўнага дзяржаўнага перавароту.
Remove ads
Дзяцінства, адукацыя
Мушараф нарадзіўся ў Дэлі, у сям’і клерка міністэрства замежных спраў і быў другім з трох сыноў. У 1947 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Карачы (Пакістан). У маленстве жыў у Турцыі, бо яго бацька служыў там дыпламатам. У Пакістане вучыўся ў хрысціянскіх школах, а затым атрымаў ваенную адукацыю ў Ваеннай акадэміі.
Ваенная кар’ера
Неўзабаве пасля заканчэння Ваеннай акадэміі, удзельнічаў у двух войнах супраць Індыі.
Первез Мушараф займаў розныя пасады ва ўзброеных сілах Пакістана, уключаючы камандуючага пяхотнай дывізіяй (1991) і камандуючага элітнага 1-га корпуса (1995). З’яўляўся намеснікам начальніка сакратарыята міністэрства абароны Пакістана, з 1993 па 1995 год займаў пасаду генеральнага дырэктара ўпраўлення агульнавайсковых аперацый галоўнага камандавання ўзброеных сіл.
7 кастрычніка 1998 года ўзведзены ў генералы і прызначаны начальнікам штаба сухапутных войскаў Пакістана.
Remove ads
На чале дзяржавы
Первез Мушараф прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту і кіраваў краінай да 2008 года.
Пасля адстаўкі
З 2014 года ў адносінах да яго ішлі судовыя пасяджэнні аб дзяржздрадзе. З 2016 экс-прэзідэнт жыве ў Дубаі. За мяжу яго адпусцілі на лячэнне, і на судзе ён не быў ні разу. 17 снежня 2019 года былога прэзідэнта Пакістана завочна прысудзілі да смяротнага пакарання[4]. 13 студзеня 2020 смяротны прысуд быў скасаваны. Вышэйшы суд у Лахоры прызнаў неканстытуцыйным фармаванне складу спецыяльнага трыбуналу, які завочна судзіў Первеза Мушарафа[5].
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- Pervez Musharraf // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads