Ірландская рэспубліканская армія (1919—1922)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірландская рэспубліканская армія (ІРА) (англ.: Irish Republican Army, ірл.: Óglaigh na hÉireann) — рэвалюцыйная ваенная арганізацыя, якая супрацьстаяла Брытанскай арміі і прабрытанскім сілам у вайне за незалежнасць Ірландыі. Стала спадчынніцай «Ірландскіх добраахвотнікаў» пасля прыняцця адпаведнага акту самаабвешчаным парламентам Ірландскай рэспублікі. У 1919—1921 гадах вяла партызанскую вайну супраць войскаў метраполіі. Неўзабаве пасля заключэння англа-ірландскага дагавора, ІРА была рэарганізавана ў нацыянальную армію пад камандаваннем Майкла Колінза. Аднак, значная частка партызан не прызнала дагавор і развязала грамадзянскую вайну. Дагэтуль дзейнічаюць арганізацыі, якія называюць сябе «Ірландскай рэспубліканскай арміяй».
Remove ads
Літаратура
- Tim Pat Coogan, The I.R.A., 1970. ISBN 0-00-653155-5
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads