Першы мінскі тралейбус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Першы мінскі тралейбус — помнік гісторыі ў Мінску.
Remove ads
Гісторыя
Першы тралейбус у Мінску пушчаны 2 кастрычніка 1952 г. на лініі Вакзал — Круглая плошча (цяпер пл. Перамогі). На маршруце было 5 тралейбусаў МТБ-82 завода імя М. С. Урыцкага ў г. Энгельс. Першым выйшаў на лінію тралейбус з заводскім № 49. Гэта машына прайшла 1 083 520 км, на ёй перавезена 2 мільёны пасажыраў[1].

У 1972 г. з нагоды 20-годдзя пачатку тралейбуснага руху ў горадзе машына пастаўлена на пастамент на тэрыторыі тралейбуснага дэпо № 1[1].
Першы мінскі тралейбус у канцы верасня 2007 г. зняўся ў фільме Валерыя Тадароўскага «Стылягі». Здымкі праходзілі на праспекце Незалежнасці, дзе быў пабудаваны тралейбусны прыпынак, тралейбус быў дастаўлены на буксіры, паколькі ў гэтай частцы праспекта няма тралейбуснага руху[2][3].
Тэрыторыя тралейбуснага дэпо № 1 была аддадзена пад інвестыцыйны праект, які ў выніку заглух, а першы мінскі тралейбус быў перамешчаны ў тралейбуснае дэпо № 2 па вул. Ванеева. Побач з ім знаходзяцца мадэлі ЗіУ-5 і ЗіУ-9[4].
Зрэдку першы мінскі тралейбус выводзяць на лінію ў гонар Дня горада[4].
Remove ads
Зноскі
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- Олег Горунович.. В главной роли — проспект Независимости . Народная газета. № 195 (4610), 3 октября 2007 (25 декабря 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011. Праверана 12 студзеня 2009.
- Первый троллейбус . Минск старый и новый. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2011. Праверана 12 студзеня 2009.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads