Перший

канал тэлебачання Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Перший
Remove ads

Першы (укр.: Перший) — украінскі грамадскі тэлевізійны канал. Пачаў вяшчанне ў 1939 годзе.

Хуткія факты Першы, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

  • 1 лютага 1939 года — з Кіева была здзейснена першая афіцыйная спроба перадачы выявы ў эфір. Першая трансляцыя доўжылася 40 хвілін — увесь гэты час паказвалі партрэт бальшавіцкага дзеяча Серго Арджанікідзэ.
  • 6 лістапада 1951 года — пачаў працаваць Кіеўскі прафесійны тэлецэнтр на Крэшчаціку, 26. Транслявалі патрыятычна-рэвалюцыйны фільм «Вялікае зарыва», а на наступны дзень — урачыстыя мерапрыемствы ў гонар 34-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэтыя падзеі лічацца пачаткам працы ўкраінскага тэлебачання. Першымі дыктарамі ўкраінскага тэлебачання былі Навэла Серапіёнава, Вольга Даніленка, Алена Мікалаева.
  • 1 мая 1952 года — з адзінага павільёна, які тады дзейнічаў на тэлецэнтры («студыі Б»), у эфір выйшаў вялікі канцэрт з удзелам салістаў Кіеўскага опернага тэатра імя Т. Шаўчэнкі.
  • Лістапад 1956 года — перадачы Кіеўскай студыі тэлебачання пачынаюць выходзіць рэгулярна.
  • 20 студзеня 1965 года — на тэлеэкранах з’явілася застаўка з вялікімі літарамі «УТ», што сімвалізавала пачатак аб’яднай агульнарэспубліканскай тэлепраграмы УССР, аб’ём вяшчання якой ужо ў тым годзе склаў больш за 200 гадзін.
  • 1972 год — пачалося двухканальнае вяшчанне, і тэлеканал атрымаў назву УТ-1.
  • Вясной 1991 года Дзяржаўны камітэт па тэлебачанні і радыёвяшчанні Украінскай ССР быў ператвораны ў Укртэлерадыёкампанію, якая стала адзіным дзяржаўным вяшчальнікам на тэлеканалах УТ-1, УТ-2, а пазней — УТ-3. З 1995 года, калі на базе Укртэлерадыёкампаніі былі створаныя НТКУ, НРКУ і АДТРК, а таксама пасля распараджэння Дзяржкамтэлерадыё аб паўторнай камутацыі, УТ-1 стаў адзіным каналам, які забяспечваў ахоп 97 % тэрыторыі краіны. Ён трансліраваўся Нацыянальнай тэлекампаніяй Украіны з 1995 па 2017 год. Да 2004 года НТКУ належаў тэлеканал УТ-2, які з 1997 года дзяліў вяшчанне з тэлеканалам 1+1.
  • У 2002 годзе НТКУ пачаў замежнае спадарожнікавае вяшчанне, а ў 2008 годзе — інтэрнэт-вяшчанне.
  • 17 сакавіка 2010 года выходзіць Загад Кабінета Міністраў № 448-р «Пра прызначэнне генеральным дырэктарам Нацыянальнай тэлекампаніі Украіны Ягора Бенкендорфа»[1]. Украінскі прадпрымальнік ліванскага паходжання Валід Арфуш быў прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара. Кабінет міністраў таксама вынес пастанову № 272 ад 17 сакавіка, згодна з якой падпарадкаваў сабе Нацыянальную тэлекампанію[2].
  • 5 лістапада 2011 года «Першы нацыянальны» адзначыў сваё 60-годдзе.
  • У лютым 2013 года Ягор Бенкендорф пакінуў пасаду генеральнага дырэктара НТКУ па ўласным жаданні, стаўшы кіраўніком праўлення тэлеканала «Інтэр»[3][4]. 20 лютага 2013 года Кабінет Міністраў Украіны прызначыў выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара НТКУ Аляксандра Панцелеймонава[3].
  • 6 снежня 2013 года журналіст з тэлеканала ZIK у прамым эфіры праграмы «Люстрацыя» паведаміў, што журналісты «Першага нацыянальнага» звальняюцца з-за незбалансаванай палітыкі асвятлення Еўрамайдана.
  • 25 сакавіка 2014 года Кабінет міністраў Украіны прызначыў генеральным дырэктарам НТКУ Зураба Аласанію[5].
  • 17 красавіка 2014 года быў прыняты Закон Украіны «Пра грамадскае тэлебачанне і радыёвяшчанне Украіны», які заклаў юрыдычныя асновы грамадскага вяшчання ва Украіне.
  • 7 красавіка 2015 года ў прамым эфіры лагатып Першага нацыянальнага быў урачыста зменены на лагатып грамадскага вяшчальніка (UA: ПЕРШИЙ). Гэтае змяненне адбылося пасля прыняцця Закона «Пра ўнясенне змяненняў у некаторыя законы Украіны аб грамадскім тэлебачанні і радыёвяшчанні Украіны», які ліквідаваў тэхнічныя праблемы пры пераўтварэнні дзяржаўных тэлерадыёкампаній у Нацыянальную грамадскую тэлерадыёкампанію Украіны[6].
  • 11 снежня 2017 года тэлеканалы грамадскага вяшчальніка — UA: ПЕРШИЙ, UA: КУЛЬТУРА і UA: КРИМ — пачалі вяшчанне ў фармаце 16:9[7].
  • З 1 студзеня 2018 года лічбавая версія канала ў сетцы DVB-T2 (UA: ПЕРШИЙ Digital) вяшчае кругласутачна.
  • Восенню 2018 года ў інтэрв’ю Дэтэктар медыя генеральны прадзюсар з развіцця НСТУ Мікалай Кавальчук заявіў, што плануецца рэбрэндынг канала, які мае змяніць назву «UA: ПЕРШИЙ»[8]. У лютым 2019 года ў плане дзейнасці ПАТ «НСТУ» на 2019 год было пазначана пра здяйсненне рэбрэндынгу і перайменаванне тэлеканала ў «Суспільне»[9]. 20 студзеня 2020 года стала вядома, што ў адпаведнасці з рэбрэндынгам, «UA: Перший» павялічвае грамадска-палітычнае вяшчанне, у межах якога, у прыватнасці, павялічваецца колькасць выпускаў навін па буднях, уласнае ранішняе шоу, з’яўляюцца праграмы пра рэгіёны, рэформы ва Украіне, тэлемасты, спецыяльныя рэпартажы, дакументальныя фільмы, факты і расследаванні[10][11][12].
Remove ads

Пакрыццё

Кабельнае, спадарожнікавае, лічбавае DVB-T2 і інтэрнэт- (SD, 16:9) вяшчанне ва ўсім свеце.

Рэйтынг

Па выніках 2004 года доля канала склала 2,8%, 2005 — 1,8%, 2006 г. — 2,1% (дзевятае месца сярод тэлеканалаў, якія трансліруюцца ва Украіне), 2007 — 1,8%, у 2008 — 1,9% (дзесятае месца).

У 2019 годзе доля UA: Першага склала 0,71%, а ўжо ў 2020 годзе грамадскі тэлеканал павялічыў долю аўдыторыі ў параўнанні з тымі ж паказчыкамі 2019 года на 31% — з 0,71% да 0,93% (аўдыторыя 18+, уся Украіна). Гэта лепшыя паказчыкі долі аўдыторыі з 2015 года. У агульным рэйтынгу тэлеканалаў за 2020 год UA: Першы падняўся на некалькі пазіцый і заняў 20-е месца сярод украінскіх тэлеканалаў.

Найбольш рэйтынгавымі трансляцыямі UA:Першага з’яўляюцца навіны, спартыўныя трансляцыі Чэмпіянатаў свету і Еўропы, Алімпіяд, а таксама трансляцыя Еўрабачання.

Эфір

Дзеючыя праграмы

  • «Навіны»
  • «Спорт»
  • «Грамадская студыя»
  • «Бюджэтнікі»
  • «Святыя і грэшныя»
  • «Еўрабачанне»
  • «Схемы: карупцыя ў дэталях»
  • «Нашы грошы»
  • «ЕнеЇда»
  • «Першая паласа» (пра эканоміку)
  • «Першы на сяле» (пра фермераў)
  • «Рассакрэчаная гісторыя»
  • «Хто ў хаце гаспадар?»
  • «Шо? Як?»
  • «#@)₴?$0 з Майклам Шчурам»
  • «Як глядзець кіно»
  • «UA: Фольк»
  • «#ВУКРАЇНІ»
  • «Зваротны адлік» (штотыднёвае ток-шоу)
  • «Своя земля» (пра рэформы)
  • «На ўсходнім фронце»
  • «Краіна песень»
  • «Надвор’е»

Былыя праграмы

  • «Добрай раніцы, Украіна» (выраблялася прадакшн-кампаніяй «Эра-медыя»)
  • «Тэрыторыя бяспекі» — тэлевізійная праграма, што выходзіла на тэлеканале з 2 лютага 2003 года па 27 красавіка 2007 года.
  • AgroNews — інфармацыйна-аналітычная праграма, якая выходзіла на тэлеканале з 4 чэрвеня 2012 года па 28 сакавіка 2014 года і апавядала пра галоўныя навіны аграрнага бізнесу Украіны[13].
  • «Пра галоўнае»
  • Кропка гледжання
  • «Вынікі дня»
  • «Вынікі тыдня»
  • «Фольк-music. Дзеці»
  • «Здароўе»
  • «Euronews»
  • «Войска»
  • «Атака магіі»
  • «Аўдыенцыя»
  • «Бліжэй да народа»
  • «Вера. Надзея. Каханне.»
  • У гасцях у Дзмітрыя Гардона
  • «Глыбіннае бурэнне»
  • «Залаты гусь»
  • Як гэта
  • «Кніга. UA»
  • Кантрольная работа
  • «Хто ў хаце гаспадар?»
  • «Лёгка быць жанчынай»
  • Майстар клас
  • «Свет спорту»
  • «Мужчынскі клуб»
  • «На сувязі з Урадам»
  • «Вечар»
  • «Пра што кіно?»
  • «Ускраіна»
  • «Вопыт»
  • «Афіцыйная хроніка»
  • «Пакуль бацькі яшчэ спяць»
  • «Нашчадкі»
  • «Святло»
  • «Сельсавет»
  • Так проста
  • «Тэлеакадэмія»
  • «Феерыя падарожжаў»
  • ХайТак
  • «Хіт-парад. Нацыянальная дваццатка»
  • «Хачу, каб ты была»
  • «Шэф-кухар краіны»
  • «Крок да зорак»
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads