Першы пераходны перыяд (Егіпет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Першы пераходны перыяд (Егіпет)
Remove ads

Першы пераходны перыяд, ці Першая пераходная эпоха — смутны час ў гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 23—21 стст. да н.э., час праўлення VII—XI дынастый.

Хуткія факты Першы пераходны перыяд, Дата пачатку ...

Пасля смерці фараона Пепі II, які па паданнях панаваў 94 гады, пачаўся доўгі перыяд палітычнай раздробленасці і барацьбы за трон. Ён характарызаваўся эканамічным і культурным заняпадам, сацыяльнымі хваляваннямі, якія часам набывалі форму народных паўстанняў супраць намархаў.

Вялікім уплывам у гэты час карысталіся правіцелі Геліопаля, якія падпарадкавалі цэнтральны Егіпет і дэльту Ніла, а таксама правіцелі Фіваў у Верхнім Егіпце. У выніку войнаў перамог фіванскі правіцель Ментухатэп І, які ў сярэдзіне 21 ст. да н.э. зноў аб'яднаў краіну пад сваёй уладай.

Remove ads

Зноскі

  1. https://www.ancient.eu/First_Intermediate_Period_of_Egypt/ Праверана 12 сакавіка 2018.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads